Паліна Шарэнда-Панасюк: Вікторыя Кульша — закладніца тэрарыстаў«Тое, што адбылося ўчора, — гэта ня суд. У Беларусі няма судоў! Гэта пакіданьне чалавека ў закладніках. 5 год тэрарыстычны рэжым Лукашэнкі трымае яе ў закладніках. Столькі ня трымаюць нават агульнапрызнаныя тэрарыстычныя групоўкі ІГІЛ альбо Хамас: рэжым іх пераўзышоў. А ў пэўных момантах пераплюнуў і сталінскіх катаў — у Вікторыі час утрыманьня ў ШІЗА сягае гадоў, яе зьбівалі, адмаўляюць ныркі. Вікторыю Кульшу забіваюць на нашых вачах! Мы абавязаныя яе вызваліць!»,— заявіла былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк у каментары для тэлеграм-каналу «Баста».