Стыпендыі і стажыроўкі для беларусаўГалоўная каштоўнасць Беларусі – людзі. Кемлівыя, разумныя і заўсёды прагныя да самаўдасканалення. Міжнародныя стыпендыі і стажыроўкі адкрываюць доступ да новых ведаў, пераймання досведу, а таксама дапамагаюць наладзіць сувязі з сусветнымі экспертамі і аднадумцамі. Гэтыя веды абавязкова спатрэбяцца нам пры будове свабоднай і дэмакратычнай краіны. А каб можна было назапашваць вопыт ужо цяпер, каманда Офіса сабрала актуальныя праграмы ад партнёрскіх арганізацый, куды вы можаце падаць сваю заяўку.🎓 Стыпендыяльная праграма „Hilde Domin-Programm“ ад DAAD 📅 Заяўкі прымаюцца да 01/09.🎓 Executive Master in EU Studies – праграма ад CIFE📅 Дэдлайн падачы заявак – да 05/09.🎓 Стыпендыі EU4Belarus – SALT для выкладчыкаў і даследчыкаў(-ц)📅 Дэдлайн падачы заявак – да 27/09.🎓 Стыпендыяльная праграма Gaude Polonia📅 Дэдлайн падачы заявак: да 14/10. Заяўкі падаюцца асабіста ці па пошце.🎓 Летняя школа ў Балгарыі для даследчыкаў (-ц)📅 Дэдлайн падачы заявак – да 30/10.🎓 Стыпендыя Chevening – магчымасць для навучання ў Вялікабрытаніі📅 Дэдлайн падачы заявак – да 05/11.🎓 Стыпендыя на дактарантуру ў Швейцарыі📅 Дэдлайн падачы заявак – да 06/12.🎓 Пяцімесячная стажыроўка ад Еўракамісіі📅 Дэдлайн падачы заявак – да 30 жніўня.Падрабязную інфармацыю пра магчымасці шукайце на сайце.